background image
hero image

21 февраля, 13:00 · minsk

Моўна-літаратурны квіз да Дня роднай мовы

Поделиться

от 10 BYN

main event image
Игры и квизы

Моўна-літаратурны квіз да Дня роднай мовы

21 февраля, 13:00

Литературный музей Максима Богдановича

от 10 BYN

О событии

Запрашаем вас на сустрэчу з роднай мовай 21 лютага а 16 гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча! Для аматараў чытання і ўсіх, хто, як і наш любімы Максім, рупіцца аб роднай мове, - Кніжны КВІЗ! У суботу прысвяцiм сапраўдную оду матчынаму слову ва ўсіх рэжымах: будуем, рыфмуем, смяемся і нават спяваем, а таксама разыграем настолку i абмяняемся таемнымі кнігамі-падарункамi. Якія цікавосткі прыхавалiся гэтым разам? Слоўны крос. Загадкі паводле вершаказаў Разанава і спроба самастойнага напісання сваіх. Фразеалагічны Кракадзіл. «Апазнанкі» пісьменнікаў па фота і апісанні. Рыфмаванкі і літаратурныя пераўвасабленні. Пытанні для грамацеяў. Літаратурныя "пярэваратні". Каб атрымаць кнігу ў падарунак ад незнаёмага сябра, трэба прынесці сваю (не абавязкова новую, але на беларускай мове). Абгарніце яе, калі ласка, у паперу альбо палажыце ў пакуначак. Уваход - 10 рублёў. Запіс на КВІЗ па спасылцы ў форме або па тэлефоне +37517 355 22 95.


Место

Литературный музей Максима Богдановича, ул. Максима Богдановича 7а

Loading...