background image
hero image

15 декабря, 16:00 · minsk

“Вось я і прыйшла!”

Поделиться

от 40 BYN

main event image
Спектакли

“Вось я і прыйшла!”

15 декабря, 16:00

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii

от 40 BYN

О событии

Спектакль “Вось я і прыйшла!” – прастора парадоксу, гратэску і гульні падсвядомасці галоўнага героя. Запрашаем у дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А затым яшчэ адна… І яшчэ адна… Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?.. Рэжысёр Аляксандр Бародка аб спектаклі: “Спектакль “Вось я і прыйшла!” – увасабленне ўсіх відаў мастацтваў. Глядач знойдзе тут і творы Казіміра Малевіча, і вершы Хармса, пакладзеныя на музыку, таму што стыль аўтара вельмі меладычны. Музыка будзе вельмі разнажанравая: і кабарэ, і госпел-джаз, і народная песня…” У аснове спектакля – аповесць Данііла Хармса “Старая”, а таксама ўрыўкі з празаічнага зборніка “Выпадкі”, вершаваныя творы і дзённікі пісьменніка. Рэжысёр – Аляксандр Бародка. Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў. Мастак па касцюмах – Марына Алекна. Кампазітар – Аляксандр Гембіцкі. Пераклад – Марыя Пушкіна. Працягласць – 1 г. 20 хв. без антракту. Прэм’ера – 8 красавіка 2023 года.


Даты
Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii
ул.Крапоткіна, 44
16:00
15 дек
от 40 BYN

Место

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii, Мінск

Loading...